Беларуская Служба

Узламаны бот Беларускага Гаюна. Хто туды пісаў апынуліся пад пагрозай

05.02.2025 11:47
У гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй, напісаў Антон Матолька.
-
ТГ-канала "Беларускі гаюн".

Адбыўся незаконны доступ да бота Беларускага Гаюна. «У выніку несанкцыянаванага ўваходу сёння раніцай быў атрыманы доступ да чату з ботам Гаюна, куды збіралася інфармацыя ад людзей. Мы не ведаем, які аб'ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ», — паведаміў Антон Матолька ў сваім тэлеграм-канале.

У гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй, напісаў Антон Матолька.

«Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай. Таксама настойліва рэкамендуем усім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хоць бы раз у год. У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, на жаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей», — паведамляе Антон Матолька.

Беларускі Гаюн — маніторынгавы праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створаная перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны Антонам Матолькам.

nashaniva.com/эж